Беларуская Служба

Украіна і Расія ўзгаднілі дзевяць «гуманітарных калідораў»

23.03.2022 09:45
На жаль бакі не дамовіліся аб эвакуацыі жыхароў Марыупаля, які знаходзіцца пад пастаянны расійскім абстрэлам.
  Maxar Technologies,      , 22  2022 , .
Спадарожнікавы здымак Maxar Technologies, паказвае пажары ў жылым раёне Марыупаля, 22 сакавіка 2022 года, Украіна.PAP/EPA/MAXAR TECHNOLOGIES HANDOUT

Віцэ-прэм'ер Украіны Ірына Верэшчук паведаміла, што сёння з расійскім бокам было дамоўлена аб стварэнні дзевяці «гуманітарных калідораў». Мяркуецца, што імі ўдасца эвакуяваць мірных жыхароў, якія апынуліся ў пастцы ў абложаных украінскіх гарадах.

Бакі не дамовіліся аб эвакуацыі жыхароў Марыупаля, які знаходзіцца пад пастаянны абстрэлам расійскіх войскаў.

Жыхары Марыупаля не маюць доступу да ежы і вады. Учора адтуль былі эвакуяваныя больш за 1 200 чалавек. Уладам удалося арганізаваць 15 аўтобусаў, на якіх уцекачы з Марыупаля шчасліва дабраліся да Запарожжа.
Паводле ўкраінскіх звестак, да 21 сакавіка ў баях за Марыупаль загінулі больш за тры тысячы мірных жыхароў.

IAR /аз

Заканчваюцца пастаўкі ежы для 300 тысяч жыхароў Херсона

22.03.2022 19:11
Расійскія войскі перакрылі доступ да акупаванага Херсона на поўдні Украіны.

Расіяне разрабавалі лабараторыю на Чарнобыльскай АЭС

23.03.2022 08:40
На тэрыторыі лабараторыі знаходзіліся розныя пробы радыеактыўнага матэрыялу.