Беларуская Служба

Зяленскі ў NATO: Ніколі больш не кажыце, што наша армія не адпавядае стандартам альянсу

24.03.2022 12:32
«Мы просім 1% самалётаў NATO, і 1% танкаў», – сказаў Зяленскі.
 .   NATO
Выступ У. Зяленскага перад NATO PAP/EPA/PAUL WENNERHOLM

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папрасіў NATO ніколі не казаць, што Узброеныя сілы, якія прадэманстравалі сваю моц у вайне з Расіяй, не адпавядаюць стандартам Альянсу.

«Мы паказалі, на што здольныя нашы стандарты і колькі мы можам унесці ў агульную бяспеку ў Еўропе і свеце. Але NATO яшчэ не паказала, на што здольны Альянс, каб паказаць, што гэта сапраўды самы магутны абаронны саюз у свеце. І свет чакае, і Украіна вельмі чакае рэальных дзеянняў і гарантый бяспекі. Усе прапановы на стале. Нашы патрэбы на стале. Нам неадкладна патрэбны мір».

Зяленскі звярнуўся ў Паўночнаатлантычны альянс з просьбай даць зброю для абароны ад нападу РФ, апублікаваўшы падрабязнасці ўкраінскага запыту. «Мы просім 1% самалётаў NATO, і 1% танкаў», – сказаў Зяленскі.

ав

Мінабароны Украіны: Знішчаны расійскі карабель мог перавозіць 400 салдат і 20 танкаў

24.03.2022 11:32
«Нашы вайскоўцы трапілі ў важную расійскую цэль», - адзначыла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Малар.