Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Візіт прэзідэнтаў Польшчы і краін Балтыі – важны жэст падтрымкі

13.04.2022 19:31
Уладзімір Зяленскі таксама падкрэсліў, што жорсткія санкцыі, уведзеныя супраць Расіі – адзіны спосаб прымусіць Крэмль спыніць ваенныя дзеянні.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Уладзімір Зяленскі/Facebook

Візіт прэзідэнтаў Польшчы і краін Балтыі ў Кіеў – важны сігнал падтрымкі Украіны, падкрэсліў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце да дэпутатаў эстонскага парламента:

- Такія дэлегацыі, якія едуць у сталіцу Украіны, сёння асабліва важныя. Яны важныя не толькі як доказ еўрапейскай падтрымкі нашай барацьбы за свабоду, але як доказ таго, што ўсе еўрапейскія абаронцы свабоды будуць і надалей аб'ядноўвацца без ніякіх эканамічных і палітычных саступак Расіі.

Уладзімір Зяленскі таксама падкрэсліў, што жорсткія санкцыі, уведзеныя супраць Расіі – адзіны спосаб прымусіць Крэмль спыніць ваенныя дзеянні.

IAR/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда накіраваўся ў Кіеў на сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім

13.04.2022 07:31
Разам з прэзідэнтам Польшчы ва Украіну адправіліся таксама прэзідэнты Эстоніі, Латвіі і Літвы.

Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі наведалі Барадзянку

13.04.2022 18:20
Барадзянка з’яўляецца невялікім горадам у сарака кіламетрах на паўночны захад ад Кіева, якога расіяне моцна разбурылі.