Беларуская Служба

Генсакратар ААН наведае Украіну і сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім

23.04.2022 19:33
Двума днямі раней Антоніу Гутэрыш наведае Маскву, дзе сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным.
Antonio Guterres
Antonio GuterresTwitter.com/antonioguterres

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш наведае Кіеў у чацвер 28 красавіка і сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Ён таксама правядзе рабочую гутарку з кіраўніком украінскай дыпламатыі Дзмітрыем Кулебам.

У Кіеве партугалец таксама наведае супрацоўнікаў агенцтва ААН, якія пазнаёмяць яго з гуманітарнай сітуацыяй на месцы.

Двума днямі раней, у аўторак, 26 красавіка, Антоніу Гутэрыш наведае Маскву. Там ён сустрэнецца з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Перамовы ініцыяваў кіраўнік Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які накіраваў у абедзве сталіцы лісты з просьбай аб сустрэчах з лідарамі.

У офісе Антоніу Гутэрыша паведамілі, што перамовы з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім будуць датычыць магчымасці мірнага спынення расійскага ўварвання ва Украіну.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі на форуме ААН: Расійскае права вета ў Савеце Бяспекі азначае права забіваць

06.04.2022 12:20
Падчас відэавыступлення на паседжанні Савета Бяспекі ААН, украінскі прэзідэнт пералічыў жахлівыя злачынствы Расіі ва Украіне.