Беларуская Служба

Расійскія акупанты працягваюць вывозіць целы з Марыупаля

23.04.2022 17:29
Паводле ўкраінскіх уладаў, у выніку расійскіх атакаў у Марыупалі маглі загінуць каля 20 тысяч мірных жыхароў.
A            300- .
Aкупанты перавозяць целы ў ваколіцу горада Мангуш і хаваюць у спецыяльна выкапанай 300-метровай яме. PAP/EPA/MAXAR TECHNOLOGIES HANDOUT

Расійскія акупанты дагэтуль вывозяць целы марыупальскіх ахвяраў. Іх, хутчэй за ўсё, хаваюць у брацкіх магілах пад горадам. Паводле апошняй інфармацыі, расіяне спрабуюць схаваць сляды сваіх злачынстваў, у тым ліку ў разбураным тэатры ў цэнтры Марыупаля.

Паводле прадстаўніка ўкраінскіх гарадскіх уладаў Пятра Андрушчанкі, расіяне выкарыстоўваюць цяжкую тэхніку для расчысткі руінаў Драматычнага тэатра, які разам з мірнымі жыхарамі ў сярэдзіне ў сакавіку разбамбілі расійскія войскі. Паводле розных ацэнак, у будынку хаваліся ад некалькіх сотняў да тысячы мірных жыхароў.

У цяперашні час, па словах Андрушчанкі, акупанты дабываюць целы з-пад завалаў і перавозяць іх у ваколіцу горада Мангуш і хаваюць у спецыяльна выкапанай 300-метровай яме. Там могуць быць пахаваныя і ахвяры іншых расійскіх злачынстваў.

Паводле ўкраінскіх уладаў, у выніку расійскіх атакаў у Марыупалі маглі загінуць каля 20 тысяч мірных жыхароў.

IAR/аз

Пад Марыупалем выяўлена новая брацкая магіла

21.04.2022 16:39
Расіяне спрабуюць схаваць сляды злачынстваў, учыненых у горадзе – асабліва тых, якія маюць усе прыкметы генацыду.