Беларуская Служба

Расія нанесла ракетны ўдар па Адэсе

23.04.2022 17:50
Дзве ракеты ўпалі на ваенны аб'ект, дзве – на жылыя дамы, яшчэ дзве былі збітыя ВПС.
a -
Адэсa - панарама горадаAutorstwa Alexey M. - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=60505648

У выніку расійскага ракетнага абстрэлу ў Адэсе 5 чалавек загінулі і 18 атрымалі раненні, паведаміў у сацсетках кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Украіны. Сярод загінулых – трохмесячнае дзіця. Колькасць ахвяр, хутчэй за ўсё, павялічыцца, дадаў Андрэй Ермак.

Як раней паведамляла ўкраінская армія, дзве ракеты ўпалі на ваенны абʼект, яшчэ дзве – на жылыя дамы. Дзве ракеты былі паспяхова збітыя ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай.

IAR/аз

Расійскія акупанты працягваюць вывозіць целы з Марыупаля

23.04.2022 17:29
Паводле ўкраінскіх уладаў, у выніку расійскіх атакаў у Марыупалі маглі загінуць каля 20 тысяч мірных жыхароў.

Украіна: Вораг зноў абстрэльвае «Азоўсталь»

23.04.2022 15:28
Расіяне зноў бомбяць комплекс, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Арэстовіч.