Беларуская Служба

Міністэрства абароны Брытаніі: Расія спрабуе ўмацавацца на востраве Змяіны

11.05.2022 09:03
«Калі Расія ўмацуе свае пазіцыі на Змяіным востраве, яна можа дамінаваць у паўночна-заходнім Чорным моры».
Змяіны востраўVODIANYI VOLODYMYR/Shutterstock

Мінабароны Вялікабрытаніі ў апошняй справаздачы аб сітуацыі ва Украіне піша аб працяглых баях за Змяіны востраў, дзе расійцы спрабуюць умацавацца, але рэгулярна абстрэльваюцца ўкраінскімі сіламі. «Калі Расія ўмацуе свае пазіцыі на Змяіным востраве, размясціўшы там стратэгічныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і берагавой абароны, яна можа дамінаваць у паўночна-заходнім Чорным моры», — папярэджвае міністэрства абароны Вялікабрытаніі.