Беларуская Служба

Расія схіляе Захад змусіць Украіну здацца

14.05.2022 11:12
З-за адсутнасці ваенных перамог, РФ узмацняе дыпламатычны ціск, пра гэта распавёў дарадца прэзідэнта Украіны.
Ілюстрацыйны здымакEPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY PRESS SERVICE/ Dostawca: PAP/EPA

Крэмль хоча схіліць Украіну да ўмоўнага «Мінску-3», то бок да падпісання мірнага пагаднення на ўмовах Расіі. Ідзецца пра тое, каб Украіна пагадзілася са стратай Данбаса ды Херсонскай вобласці.

У звязку з гэтым Масква аказвае ціск на канкрэтных асоб, якія прымаюць рашэнне ў Еўропе і ЗША, што ўскладняе перамовы па перадачы Украіне ўзбраення і інтэграцыі з ЕС.

Двух Мінскаў няма, трэцяму не быць, заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.

- Іх пазіцыя гучыць прыкладна так: «Усе мы крыху пагарачыліся, просім зразумець і дараваць». Прадстаўнік Эрдагана ўжо заявіў, што Расія хоча заключыць новую дамову па бяспецы не толькі з Украінай, але і з усім Захадам. І ўся радасная мітусня французаў, немцаў і турак гаворыць аб тым, што Расія спрабуе таргавацца, заключыць «Мінск-3». На што прэзідэнт Украіны Зяленскі сказаў, што Макрон яму прапанаваў адступіцца ад суверэнітэту Украіны, і пасля гэтага Пуцін супакоіўся.

Пазіцыя ўкраінскага кіраўніцтва непахісная – толькі ваенная параза РФ.

юл