Беларуская Служба

Расія хоча забраць частку Грузіі

14.05.2022 10:01
На 17 ліпеня 2022 года прызначаны рэферэндум аб далучэнні Паўднёвай Асеціі да РФ.
    . .
Міністр замежных спраў Расіі С. Лаўроў. Ілюстрацыйны здымакEPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY PRESS SERVICE/ PAP/EPA

За ініцыятывай стаіць новаабраны прэзідэнт сепаратысцкай Паўднёвай Асеціі Бібілаў, які прызначыў рэферэндум па пытанні аб'яднання рэспублікі Паўднёвая Асеція і Расіі на 17 ліпеня, адразу пасля свайго абрання.

У выпадку станоўчага адказу большай частцы выбаршчыкаў Паўднёвая Асеція можа быць аб'яўлена 86-ым суб'ектам Расійскай Федэрацыі, з магчымым наступным пры'яднаннем да Рэспублікі Паўночнай Асеціяй - Аланія у адзіны суб'ект.

На думку некаторых грузінскіх аналітыкаў, прарасійскі рэферэндум у сепаратысцкай Паўднёвай Асеціі можа прывесці да росту напружанасці на Каўказе. На іх думку, калі Крэмль далучыць гэтыя землі да Расіі, як у 2014 годзе Крым, - гэта можа прывесці да ўзброеных інцыдэнтаў.

юл