Беларуская Служба

Напад на Украіну знішчыў рэпутацыю расійскай абароннай тэхнікі

14.05.2022 14:12
У першую чаргу гэта тычыцца Паўднёва-Усходняй Азіі, пра што гаворыцца ў справаздачы сінгапурскага інстытута ISEAS.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA

За апошнія два дзесяцігоддзі Расія стала найбуйнейшым экспарцёрам узбраенняў у Паўднёва-Усходнюю Азію. Аднак з 2014 года ўзровень яе абаронных паставак у рэгіёне пачаў скарачацца.

Цяперашняя агрэсія на Украіну ўскладніць аднаўленне паставак расійскай абароннай прамысловасці і прывядзе да далейшага зніжэння экспарту ўзбраенняў у Паўднёва-Усходнюю Азію, прагназуюць эксперты.

"Нізкая эфектыўнасць расійскіх узброеных сіл на полі бою нанесла значную рэпутацыйную шкоду ваеннай тэхніцы расійскай вытворчасці".

Расійская тэхніка заўсёды мела рэпутацыю адносна таннай, але даволі надзейнай. Але цяпер гэта "аказваецца менш дакладным".

Расія з'яўляецца другім па велічыні экспарцёрам зброі ў свеце пасля ЗША. У Паўднёва-Усходняй Азіі яна займае 1-е месца. У перыяд з 2000 па 2021 год аб'ём расійскага экспарту ўзбраенняў у рэгіён склаў 10,87 мільярда долараў.

юл