Беларуская Служба

ЗША не спяшаюцца даваць Украіне сучасныя РСЗА, паколькі асцерагаюцца эскалацыі вайны

19.05.2022 10:24
Кіеў просіць прадаставіць яму такую зброю не першы месяц.
M142 HIMARS
M142 HIMARSфота: Public Domain/defenseimagery.mil

Белы дом не спяшаецца прадастаўляць Украіне амерыканскія дальнабойныя рэактыўныя сістэмы залпавага агню. Украіна спадзяецца атрымаць больш дакладныя і магутныя амерыканскія сістэмы. Кіеў просіць прадаставіць яму такую зброю не першы месяц і пераконвае, што магутныя РСЗА крытычна неабходны для таго, каб атрымаць перавагу ў артылерыйскіх баях на ўсходзе дзяржавы.

Але ў Белым доме, па словах крыніц выдання Politico, нібыта асцерагаюцца, што Крэмль можа расцаніць гэта як наўмысную эскалацыю. Справа ў тым, што амерыканскія РСЗА больш дальнабойныя, чым савецкія мадэлі і гаўбіцы.

Нагадаем, ЗША без лішняй агалоскі перадалі Украіне агнявыя сістэмы савецкіх мадэляў, папрасіўшы дапамагчы ў гэтым саюзнікаў.

Politico/нг