Беларуская Служба

Расія спыніла пастаўкі газу ў Фінляндыю

21.05.2022 11:49
Расійскі газ складаў нязначную частку агульнага спажывання гэтага энерганосьбіта ў Фінляндыі – каля 6%.
Gazprom wstrzymuje dostawy gazu do Finlandii
Gazprom wstrzymuje dostawy gazu do Finlandii Shutterstock/BalkansCat

«Пастаўкі прыроднага газу ў Фінляндыю ў адпаведнасці з дамовай спыненыя», – адзначаецца ў заяве фінскай дзяржаўнай кампанія Gasum.

Паводле звестак Gasum, расійскі газавы канцэрн «Газпрам» абвясціў аб спыненні падачы газу з 6 гадзін раніцы па сярэднееўрапейскім часе. Гэта адбылося пасля таго, як 17 траўня Gasum зачвіла аб адмове аплачваць рахункі за газ у рублях, як таго патрабаваў «Газпрам». У фінскай кампаніі растлумачылі, што старанна падрыхтавалася да такой сітуацыі. У бліжэйшыя месяцы забеспячэнне спажыўцоў будзе ажыццяўляцца з іншых крыніц па трубаправодзе Balticconnector, які злучае Фінляндыю з Эстоніяй.

Фінляндыя імпартуе газ з Расеі больш за 45 гадоў. У снежні 2015 года кантракт быў падоўжаны да 31 снежня 2031 года. Аднак расійскі газ складаў нязначную частку агульнага спажывання гэтага энерганосьбіта ў Фінляндыі – каля 6%.

Нагадаем, раней ад расійскага газу былі адключаны Польшча і Балгарыя.

iar/эж

Расія перакрыла газавы вентыль для Польшчы

27.04.2022 09:54
«Мы гатовыя да поўнага адмовы ад расійскай сыравіны. Нашы сховішчы запоўненыя прыблізна на 76%».

Прэзідэнты Польшчы і Літвы ўрачыста адкрылі газавы інтэрканектар GIPL

05.05.2022 13:10
Гітанас Наўседа таксама выказаў надзею, што ў будучыні інтэрканектар GIPL таксама будзе выкарыстоўвацца для паставак газу ва Украіну.

Расія ўсё больш залежыць ад Кітая – скачкападобны рост экспарту газу

06.05.2022 11:11
«Аб'ём паставак за першыя чатыры месяцы 2022 года перавышае паказнік за мінулы амаль на 60%».

Еўразвяз плануе забраць у Расіі магчымасць шантажаваць Еўропу

19.05.2022 14:14
Аднак паводле часткі каментатараў, амбіцыйныя планы ЕС цяжка будзе рэалізаваць.