Беларуская Служба

Вялікабрытанія разважае адпраўку ваенных караблёў у Чорнае мора

24.05.2022 08:12
Міністр замежных спраў Літвы абмяркоўваў стварэнне такога «ахоўнага калідора» з Адэсы з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас.
Ілюстрацыя Крыніца: Koptyaev Igor/ Shutterstock

Вялікабрытанія каардынуе са сваімі саюзнікамі патэнцыйны план адпраўкі ваенных караблёў у Чорнае мора для суправаджэння суднаў, якія экспартуюць украінскае збожжа, паведамляе The Times.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс абмяркоўваў стварэнне такога «ахоўнага калідора» з Адэсы з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас, адзначае газета.

Згодна з планам, «ваенна-марскія сілы саюзнікаў ачысцяць тэрыторыю вакол порта ад расійскіх мін, каб гарантаваць бяспеку транспарціроўцыжыццёва важнай прадукцыі», піша The Times. Па дадзеных выдання, плануецца таксама разгарнуць ва Украіне ракеты вялікі далёкасці «для стрымлівання любых спробаў Расіі сабатаваць калідор».

У 2021 сельскагаспадарчая прадукцыя складала 41% ад агульнага аб'ёму экспарту Украіны. Раней прадстаўнік Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па харчаванні і сельскай гаспадарцы Ёзэф Шмідхубер паведаміў, што з-за блакады партоў Чорнага мора з Украіны немагчыма экспартаваць амаль 25 млн тон збожжа.

dw/iar/эж

Парты Польшчы дапамогуць вывезці ўкраінскае збожжа

17.05.2022 10:12
Украіна ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі, сярод іншага кукурузы, пшаніцы, ячменю і сланечнікавага алею. 

Польшча плануе дапамагчы Украіне ў экспарце збожжа

17.05.2022 12:31
Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны падпісалі пагадненне аб экспарце ўкраінскага збожжа праз Польшчу.

Праз дэстабілізацыю сельскагаспадарчага рынку ва Украіне Расія хоча выклікаць голад у Афрыцы

23.05.2022 10:21
Гэта прывядзе да чарговай вялікай міграцыйнай хвалі, якая прымусіць краіны ЕС пайсці на перамовы з Расіяй.