Як патлумачыла прэс-сакратар шпіталя Анастасія Магерамава, з пачатку баявых дзеянняў у шпіталь траплялі ў асноўным дзеці – з кулявымі раненнямі і раненнямі ў выніку выбухаў. Аказвалі дапамогу і пажылым людзям, ёсць на лячэнні цэлыя сем’і, якія атрымалі раненні з-за вайны.
Бальніца «Охматдіт» у Кіеве – найбуйнейшае дзіцячая ўстанова такога тыпу ва Украіне, але з пачатку вайны тут лечаць і дарослых.
За тры месяцы вайны ўрачы бальніцы «Охматдіт» выратавалі жыцці больш за 100 цяжка параненых дзяцей. Больш за тысячы яны аказалі медыцынскую дапамогу.
Заўтра, 26 траўня, у Дзень маці, на Польскім радыё 1 адбудзецца аўкцыён на карысць бальніцы «Охматдіт» у Кіеве. У рамках дабрачыннай акцыі для Нацыянальнай дзіцячай бальніцы ў Кіеве будуць выстаўленыя на аўкцыён на Польскім радыё 1 упрыгожванні першай лэдзі Польшчы Агаты Корнхаўзер-Дуды (Agata Kornhauser-Duda), мяч з подпісам Ігі Свёнтэка (Igi Świątek), футболка Роберта Левандоўскага (Robert Lewandowski).
IAR / вх