Беларуская Служба

Ва Украіне канфіскавалі 60 адзінак тэхнікі беларускіх дарожна-будаўнічых трэстаў

25.05.2022 20:09
Канфіскацыю правялі ў межах крымінальнага расследавання фактаў крадзяжу дзяржаўных грошай, выдзеленых з бюджэту Украіны для будаўніцтва і рамонту дарог, а таксама з-за магчымай датычнасці да агрэсіі супраць Украіны.
   60     .
Ва Украіне арыштавалі 60 адзінак будаўнічай тэхнікі беларускіх прадпрыемстваў.Фота: kyiv.gp.gov.ua

Ва Украіне канфіскавалі 60 адзінак тэхнікі беларускіх дарожна-будаўнічых трэстаў. Размова пра каткі, бульдозеры, экскаватары ды іншую падобную тэхніку, якая належала трэстам № 2 (Гомель), № 4 (Берасце) і № 8 (Мінск). Іхныя працаўнікі ўдзельнічалі ў будаўніцтве ўкраінскіх дарог.

Агульны кошт канфіскаванай тэхнікі перавышае 7 мільёнаў долараў.

Канфіскацыю правялі ў межах крымінальнага расследавання фактаў крадзяжу дзяржаўных грошай, выдзеленых з бюджэту Украіны для будаўніцтва і рамонту дарог, а таксама з-за магчымай датычнасці да агрэсіі супраць Украіны.

За некалькі месяцаў да вайны стала вядома, што следчыя ўправы Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Валынскай вобласці ўручылі галоўнаму інжынеру ТАА «Дарожна-будаўнічы трэст № 4» (Берасьце) Аляксандру Зарэцкаму падазрэнні ў прысваенні чужой маёмасці з выкарыстаннем службовага становішча, а таксама ў падробцы афіцыйных дакументаў.

З 2019 году ўправа Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Жытомірскай вобласці расследуе справу аб магчымым раскраданні дзяржаўных грошай, вылучаных на рамонт і будаўніцтва дарог, падрадчыкам з Брэста – дарожна-будаўнічым трэстам № 4.

Паводле Радыё Свабода / вх