Беларуская Служба

Ва Украіне арыштавалі беларускія ўгнаенні на 20 млн долараў

26.05.2022 19:25
Вагоны з калійнымі ўгнаеннямі знаходзіліся ў порце Мікалаева. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/dendoktoor

У марскім порце ў Мікалаеўскай вобласці знайшлі 77 тыс. тон мінеральных угнаенняў, якія належалі беларускай кампаніі, паведаміла Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны.

Цяпер маёмасць кампаніі арыштаваная ў рамках крымінальнай вытворчасці з-за «злоўжыванняў службовых асоб Мікалаеўскай мытні, якія садзейнічалі незаконнаму перамяшчэнню санацыйных тавараў праз мытны кантроль», адзначылі ў ведамстве.

Кошт калійных угнаенняў разам з чыгуначнымі вагонамі складае 20 млн долараў ЗША.

вс