Беларуская Служба

ЗША адправілі чарговую партыю гаўбіц M777 ва Украіну

09.06.2022 11:21
Раней Нарвегія афіцыйна пацвердзіла, што перадала Украіне 22 самаходныя гаўбіцы М109.
 M777
Гаўбіца M777 падчас адпраўкі ва Украіну Крыніца: Пентагон

Злучаныя Штаты адправілі чарговую партыю прычапных гаўбіц M777 у рамках пакета вайсковай дапамогі Украіне для барацьбы з расійскім уварваннем. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Пентагона на старонцы ў Facebook, піша «Еўрапейская праўда».

«Гаўбіцу M777 Корпуса марской пяхоты ЗША загружаюць на C-17 Globemaster III ВПС ЗША на авіябазе Марч, Каліфорнія, у рамках дапамогі ЗША ў гарантаванні бяспекі Украіне», – гаворыцца ў паведамленні. Да паведамлення таксама далучана фатаграфія адной з гаўбіц, якую грузяць у самалёт.

Раней Нарвегія афіцыйна пацвердзіла, што перадала Украіне 22 самаходныя гаўбіцы М109, уключаючы запасныя часткі, боепрыпасы ды іншы рыштунак. САУ ўжо задзейнічаны на фронце.

Нагадаем, амбасадар ЗША паведаміла, што Вашынгтон ужо прадставіў Украіне 1 мільярд долараў прамой падтрымкі для ўмацавання эканомікі, яшчэ 7,5 мільярдаў долараў будуць прадстаўлены пазней.

эж


Чэхія перадала Украіне дзясяткі танкаў

05.04.2022 15:32
Чэхія стала першай краінай, якая перадала УС Украіны ўзбраенне такога тыпу.

ЗША могуць накіраваць ва Украіну ракетныя комплексы вялікай далёкасці

27.05.2022 13:49
У апошнія тыдні ўкраінскія палітыкі на чале з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім імкнуліся атрымаць ад ЗША рэактыўныя сістэмы РСЗА.

Брытанія прадставіць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню M270

06.06.2022 10:04
Напярэдадні Пуцін папярэдзіў Захад, што Расія нанясе ўдары па новых мэтах, калі ЗША пачнуць пастаўляць Украіне ракеты большай далёкасці.