Беларуская Служба

Генштаб Узброеных сіл Украіны: Беларусь перакінула да мяжы з Украінай сем батальёнаў

11.06.2022 10:45
На Валынскім і Палескім напрамках было сканцэнтравана да сямі батальёнаў беларускіх войскаў, паведаміў Аляксандр Штупун.
-
Прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупун https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупун паведаміў, што Беларусь перакінула да мяжы з Украінай сем батальёнаў:

- На Валынскім і Палескім напрамках было сканцэнтравана да сямі батальёнаў беларускіх войскаў. Яны праводзяць аперацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне Брэста і Гомеля. Тэрмін павышэння баявой гатоўнасці беларускіх войскаў падоўжаны да 18 чэрвеня, а закрыццё паветранай прасторы над поўднем Беларусі – да 8 ліпеня.

Украінскі Генштаб таксама паведамляе, што дзейнасць расійскіх войскаў па-ранейшаму сканцэнтравана на ўсходзе Украіны, дзе вядуцца атакі і перагрупоўка расійскіх сіл. Таксама ідуць артылерыйскія і рэактыўныя абстрэлы ўкраінскіх пазіцый.

Паводле інфармацыі Генштаба, у Харкаўскай вобласці расіяне захоўваюць свае пазіцыі, не даючы ўкраінцам вярнуць акупаваныя тэрыторыі. Расійскія войскі рыхтуюцца да далейшых нападаў у раёне Славянска, а ў ваколіцах Севераданэцка сілы ўварвання дасягнулі пэўных поспехаў, заняўшы некаторыя вёскі на поўдзень ад горада. Ракетны і артылерыйскі агонь, а таксама авіяўдары ў Аўдзііўскім і Запарожскім рэгіёнах перашкодзілі перакінуць украінскія сілы на лінію фронту.

IAR/аз

Аператыўнае камандаванне «Поўдзень»: Разведгрупа разбіла падраздзяленне расійскіх дэсантных караблёў

11.06.2022 07:30
Украінскае камандаванне таксама паведамляе, што берагі Чорнага мора пастаянна блакіраваны ВМС Расійскай Федэрацыі.

Міхаіл Падаляк: Абаронцы патрабуюць больш зброі

11.06.2022 08:28
Дарадчык прэзідэнта Украіны паведаміў аб сітуацыі ў ваколіцах Севяраданэцка.