Расійскае войска знішчае ўсё ў ваколіцах Севераданэцка і Лісычанска ў Данецкай вобласці, інфармуе дарадчык прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Ён адзначыў, што вораг быў бы хутка адбіты, калі б у абаронцаў было больш зброі. У гэтым кантэксце ён згадаў артылерыйскія сістэмы і ракетныя ўстаноўкі.
Таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што сітуацыя ў Данецкай вобласці застаецца вельмі напружанай:
- На ўсходзе Украіны ўжо месяц ідуць напружаныя баі. Там расіяне назапасілі шмат, у асноўным цяжкую артылерыю і ракетныя комплексы залпавага агню. Мы пераконваем нашых партнёраў, што для эфектыўных абарончых і контрнаступальных магчымасцяў, мы павінны таксама валодання такім жа тыпам зброі. Няма ні Марыупаля, ні Севераданэцка, ні Ваўнавахы, ні Папаснай, ні горада Рубіжнэ. Тысячы меншых гарадоў і вёсак ужо знішчаны, проста зраўнаныя з зямлёй. А Расія кажа, што далей? Забівайце і знішчайце!
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што агрэсар хоча знішчыць кожны горад на Данбасе.
IAR/аз