Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў значэнне трохкутніка «Польшча-Вялікабрытанія-Украіна»

11.06.2022 21:22
«У гэтым трохкутніку мы ўжо гаворым пра дэталі будучых гарантый бяспекі для Украіны і ўсяго рэгіёну», – дадаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі facebook.com/zelenskiy.official

Уладзімір Зяленскі заявіў, што з пачатку расійскай агрэсіі ў адносінах з Польшчай і Вялікабрытаніяй узнік шанец на «бяспеку і палітычную хімію». Украінскі лідар правёў дэбаты са студэнтамі брытанскіх універсітэтаў. Паводле яго, саюз прэзідэнта Анджэя Дуды, прэм'ер-міністра Барыса Джонсана і яго ўзнік спантанна:

- Гэты трохкутнік узнік спантанна. Мы блізкія адзін аднаму. З першага дня паміж нашымі лідарамі існавала такая «палітычная хімія». Нашы дзеянні грунтаваліся на моцнай падтрымцы прэмʼера Джонсана і брытанскіх грамадзян, якія выйшлі на цэнтральныя вуліцы Брытаніі, так і прэзідэнта Дуды, і палякаў, якія выйшлі на вуліцы градоў ад сталіцы да Вроцлава.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што з самага пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну кіраўнікі Польшчы і Вялікабрытаніі і грамадзяне гэтых краін аказвалі Украіне рэальную дапамогу:

- Мы кожны дзень кантактавалі адзін з адным. Мы гаварылі пра падтрымку Украіны. Не словамі, а канкрэтнымі дзеяннямі. Найперш пастаўкамі зброі. Галоўным вузлом была Польшча, а побач з ёй нашы стратэгічныя партнёры: ЗША і Лондан. Так мы пабудавалі давер.

Уладзімір Зяленскі выказаў перакананне, што Украіна пераможа захопніка і, што гэта будзе сумесная перамога трох краін.

«Мы абавязкова пераможам, і тыя, хто нас падтрымліваў, будуць будаваць маштабныя праекты бяспекі. У гэтым трохкутніку мы ўжо гаворым пра дэталі будучых гарантый бяспекі для Украіны і ўсяго рэгіёну», – дадаў Зяленскі.

IAR/ukrinform.ua/аз

Уладзімір Зяленскі: Расія хоча знішчыць незалежную Украіну

11.06.2022 19:32
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што вайна ва Украіне паўплывае не толькі на яго краіну, але і на будучыню міжнароднага парадку.