Літва праінфармавала Расію аб увядзенні блакіроўкі значнай часткі транспарту грузаў паміж рэгіёнамі Расіі і Калінінградскай вобласцю ў сувязі з санкцыямі Захаду, уведзенымі супраць Масквы за вайну ва Украіне.
Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў заявіў, што скарачэнне закране ад 40 да 50 працэнтаў грузаперавозак. Ён назваў сітуацыю «здушэннем рэгіёну», а абмежавальныя меры – сур'ёзным парушэннем права на свабодны транзіт.
Палітык абвясціў, што прадпрыме меры для зняцця абмежаванняў. Калі гэта не атрымаецца, то трэба будзе абмеркаваць павелічэнне колькасці суднаў, якія маглі б перавозіць грузы паміж Калінінградскай вобласцю і Расіяй.
Сярод тавараў, якіх закранулі абмежавальныя меры – будматэрыялы, цэмент і металапрадукцыя.
Чыгуначнае абслугоўванне пасажыраў з Расіі ў Калінінград праз тэрыторыю Літвы працягваецца без змен.
IAR /аз