Беларуская Служба

Расіяне акупіравалі Севераданецк у Луганскай вобласці

25.06.2022 17:02
Расіяне акупіравалі Севераданецк у Луганскай вобласці, за які цягам апошніх тыдняў ішлі цяжкія баі.
C
C'євєродонецьк після обстрілу російськими військамиОфіційна сторінка голови Луганської ОДА Сергія Гайдая

Украінскія вайскоўцы амаль цалкам пакінулі горад Севераданецк у Луганскай вобласці, за які ў апошнія тыдні вяліся баі. Пра гэта ў суботу паведаміў мэр гораду Аляксандр Струк. Акупанты прызначылі свайго «каменданта», збіраюць актыў.

Пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі загад адысці на больш трывалыя пазіцыі, раней паведамляў кіраўнік адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргей Гайдай.

Людзям, якія больш за тры месяцы хаваліся ў сховішчах завода «Азот», патрэбна была псіхалагічная дапамога, але расіяне, скарыстаўшыся іх станам, адразу пачалі здымаць прапагандысцкія сюжэты. Выязджаць з горада цяпер можна толькі ў напрамку акупаванай тэрыторыі. У мясцовай бальніцы створаны дастатковы запас лекаў.

За час баёў у Севераданецку і Лісічанску (гэта прыгарад Севераданецка) разбурана мноства жылых дамоў. Пакуль няма нават папярэдніх ацэнак ахвяр сярод мірных жыхароў.

вх