Беларуская Служба

Расіяне наносяць удары па Вуглегорскай ЦЭС

16.07.2022 10:03
Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што мінулай ноччу расіяне вялі інтэнсіўны абстрэл многіх гарадоў Данецкай вобласці.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунwww.facebook.com/GeneralStaff.ua

Пасля перагрупоўкі расійскія войскі аднавілі наступ на Вуглегорскую цеплавую электрастанцыю ў Светладарску ў Данецкай вобласці, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Прэс-сакратар Генэральнага штабa Аляксандр Штупун паведаміў, што ўкраінскія сілы ў Данецку здолелі адбіць некалькі расійскіх нападаў:

- Паспяховы адпор нашы абаронцы далі акупантам у раёне вёсак Спірнае і Івана-Дар’іўка. Таксама мы спынілі нашых ворагаў у раёне вёсак Даламітнае, Навалуганскае і Сямігор’е – яны былі задушаны пад агнём украінскіх вайскоўцаў. Такі ж лёс сустрэў акупантаў каля вёсак Раты і Вершына. Вораг адышоў. Пасля перагрупоўкі ён аднавіў атаку на Вуглегорскую ЦЭС і баявыя дзеянні працягваюцца.

Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што мінулай ноччу расіяне вялі інтэнсіўны абстрэл многіх гарадоў Данецкай вобласці. У ваколіцах Бахмута расійская авіяцыя і артылерыя бамбілі грамадзянскія аб'екты, разбураючы дамы і інфраструктуру. На поўнач ад Данецка ўсю ноч расійская артылерыя наносіла ўдары па гарадку Аўдзііўка, які зʼяўляецца важным аператыўным пунктам, паколькі дазваляе кантраляваць бліжэйшую шашу, якая выкарыстоўваецца для перакідання войскаў і забеспячэння. Ёсць таксама фільтрацыйная станцыя, якая забяспечвае вадой частку Данецка і іншых гарадоў.

IAR/аз

УСУ знішчылі расійскую ваенную базу і тры склады боепрыпасаў

15.07.2022 08:53
Сяргей Братчук даў загаловак «За Вінніцу» сваёй інфармацыі пра знішчэнне базы і складоў. 

Расія-тэрарыст атакавала два найбуйнейшыя ўніверсітэты ў Мікалаеве

15.07.2022 10:38
«Як бы адрэагавалі яны, калі б па піцерскім інстытуце караблебудавання прыляцела 5 ракет?».