Беларуская Служба

Украінцы пашкодзілі чыгуначнае палатно каля Мелітопаля

24.07.2022 14:27
Лінія праходзіць на важным ваенна-транзітным шляху расійскіх акупантаў, якія захапілі частку рэгіёну, у тым ліку Мелітопаль.
Украінцы пашкодзілі чыгуначнае палатно каля Мелітопаля Foto: Telegrem/ Іван Федоров

Ноччу ўкраінскія вайскоўцы пашкодзілі чыгуначнае палатно ў Мелітопальскім раёне Запарожскай вобласці, якім карысталіся расіяне. Лінія праходзіць на важным ваенна-транзітным шляху расійскіх акупантаў, якія захапілі частку рэгіёну, у тым ліку Мелітопаль.

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Новабагданаўка, паведаміў у Telegram мэр Мелітопаля Іван Фёдараў. Ноччу ў гэтым раёне прагрымела некалькі выбухаў. Пуці былі пашкоджаныя на вышыні чыгуначнай станцыі. Адсюль акупанты перапраўлялі сваю вайсковую тэхніку ў Васілаўку і Такмак. На фотаздымках, апублікаваных мэрам, бачна, што адна з трас непраходная.

IAR/Telegram/аз

Расійскія акупанты зноў паспрабавалі штурмаваць тэрыторыю Вуглягорскай ЦЭС

24.07.2022 10:26
Сярод расійскіх вайскоўцаў усё часцей здараюцца выпадкі дэзерцірства і непадпарадкавання камандаванню, паведамляе Штупун.