Беларуская Служба

Расійскія акупанты зноў паспрабавалі штурмаваць тэрыторыю Вуглягорскай ЦЭС

24.07.2022 10:26
Сярод расійскіх вайскоўцаў усё часцей здараюцца выпадкі дэзерцірства і непадпарадкавання камандаванню, паведамляе Штупун.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр ШтупунFoto: www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Расійскія войскі беспаспяхова спрабавалі весці наступальныя дзеянні на данецкім напрамку, паведаміў Аляксандр Штупун з Генштаба Узброеных сіл Украіны. Ён дадаў, што расіяне па-ранейшаму вядуць артылерыйскі агонь па горадзе Славянск і яго ваколіцах, але ўкраінская армія адбіла атаку і абясшкодзіла некалькі расійскіх дыверсійна-разведвальных груп:

- У Данецку расіяне засяроджваюць асноўныя намаганні ў накірунку Краматорска і Бахмута. У напрамку Краматорска яны спрабавалі палепшыць тактычную абстаноўку на Верхнакамянскім, атакуючы на розных напрамках. Украінскія вайскоўцы нанеслі ім вялікія страты, акупанты адступілі ў паніцы. Расійскія акупанты зноў паспрабавалі штурмаваць тэрыторыю Вуглягорскай ЦЭС, але безвынікова і са стратамі.

На франтах на валынскім, палескім і сяверсім напрамках сітуацыя не памянялася. На запарожскім напрамку расійскія войскі сістэматычна вялі абстрэл грамадзянскай і ваеннай інфраструктуры. У раёне Херсона ўзаемныя абстрэлы з ракетнай артылерыі і танкаў адбыліся па ўсёй лініі фронту.

Прэс-сакратар Генштаба таксама адзначыў, што ў вайсковых частках расійскіх акупацыйных войскаў усё часцей здараюцца выпадкі дэзерцірства і непадпарадкавання камандаванню.

IAR/аз

МЗС Украіны пра абстрэл порта, дзе было зярно: Гэта плявок Пуціна ў твар генсека ААН і Эрдагана

23.07.2022 16:19
Украіна заклікае ААН і Турцыю забяспечыць выкананне Расіяй сваіх абяцанняў.

Расійскіх «адмоўнікаў» не пускаюць дадому, а схіляюць працягваць ваяваць ва Украіне

23.07.2022 17:49
Сваякі гавораць, што тыя знаходзяцца ў падвалах і іншых закрытых памяшканнях пад вартай.