Беларуская Служба

У Данецкай вобласці ў пятніцу загінулі пяць мірных жыхароў, 14 чалавек атрымалі раненні

06.08.2022 09:00
У вобласці, з якой праводзіцца абавязковая эвакуацыя, застаецца каля 350 тысяч чалавек.
Мікалаеў PAP/Alena Solomonova

У Данецкай вобласці ў пятніцу ў выніку расійскай узброенай агрэсіі загінулі пяць мірных жыхароў, 14 чалавек атрымалі раненні, паведаміў у суботу губернатар гэтай вобласці на ўсходзе Украіны Павал Кірыленка.

«5 жніўня расіяне забілі пяць жыхароў Данецкай вобласці», 14 чалавек атрымалі раненні, – напісаў Кірыленка ў мэсэнджары Telegram (https://t.me/pavlokyrylenko_donoda/4456).

Ён падкрэсліў, што ў цяперашні час немагчыма вызначыць дакладную колькасць ахвяраў у акупаваных Марыупалі і Валнавашы.

Усяго з пачатку поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну баланс ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў Данецкай вобласці склаў 690 забітых і 1773 параненых, паведаміў губернатар.

У вобласці, з якой праводзіцца абавязковая эвакуацыя, застаецца каля 350 тысяч чалавек, – паведаміў Кірыленка, якога цытуе партал Суспільнае.

ав