Беларуская Служба

Арастовіч: на Запарожскі кірунак акупанты перакінулі новыя падраздзяленні

07.08.2022 08:05
На Запарожскі напрамак акупанты перакінулі новыя падраздзяленні, у рэгіёне сітуацыя напружаная.
 .
Аляксей Арастовіч.Фота: president.gov.ua

У раён Токмака за два дні перакінулі 3-4 батальённа-тактычныя групы. Пра гэта ў эфіры «Фейгін Live» заявіў дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Арастовіч.

«Ёсць меркаванне, што яны рыхтуюць наступ, з іншага боку – што рыхтуюцца да абароны. Але ёсць групоўка ў раёне Новай Кахоўкі, дастаткова сур'ёзная. Гаворка ідзе пра 10-15 БТГ. Пытанне, куды іх кінуць – на ўзмацненне Херсонскага або Запарожскага кірунку», – адзначае Арастовіч.

Нагадаем, Арастовіч патлумачыў, чаму Крэмль так ненавідзіць «Азоў». Цяпер расійскі рэжым спрабуе выставіць азоўцаў кінутымі Украінай.

Нагадаем, ноччу на 29 ліпеня на тэрыторыі былой папраўчай калоніі ў Аленаўцы Данецкай вобласці прагрымеў выбух. Быў знішчана будынак, у якім утрымліваліся ўкраінскія ваеннапалонныя.

Расія адразу ж абвінаваціла ў здарэнні Узброеныя сілы Украіны.

Украіна заявіла, што выбух у Аленаўцы быў тэрарыстычным актам, з мэтай схаваць ваенныя злачынствы РФ, дыскрэдытаваць УСУ і сарваць пастаўкі заходняй зброі.

Паводле звестак украінскай разведкі, тэракт учынілі найміты са складу ПВК «Вагнер» ​​па асабістым указанні яе ўладальніка Яўгена Прыгожына.

Паводле УНІАН / вх