Беларуская Служба

З пачатку вайны ў Мікалаеўскай вобласці разбурана ці пашкоджана амаль 9 тысяч грамадзянскіх аб'ектаў.

07.08.2022 10:02
              .
У Мікалаеве на гэтых выходных трывае доўгая камендацкая гадзіна з мэтай выявіць дыверсантаў і наводчыкаў. Фота з адкрытых крыніц

З пачатку вайны ў Мікалаеўскай вобласці разбурана ці пашкоджана амаль 9 тысяс грамадзянскіх аб'ектаў.

Статыстыку публікуе абладміністрацыя вобласці. Больш за ўсё пацярпела жылых дамоў - 5 801. Таксама шмат пашкоджаных навучальных, культурных, медыцынскіх устаноў. Разбураны 104 прамысловыя прадпрыемствы. Колькасць пашкоджаных камунікацый ідзе на тысячы.

Віталь Кім, кіраўнік Мікалаеўскай аблдзяржадміністрацыі, заявіў, што ў бліжэйшы час акупанты не змогуць захапіць Мікалаеў Па словах , гэта «проста нерэальна». Ён падкрэсліў у інтэрв'ю glavcom.ua, што наратыў пра неабходнасць эвакуацыі мірнага насельніцтва з Мікалаеўскай вобласці раскручваецца Расіяй у мэтах пасеяць паніку. Але на гэтым кірунку баі значна менш інтэнсіўныя, чым на Данбасе.

«Магчыма, у іх ёсць план за паўгода ўзяць Мікалаеў, але ў бліжэйшы час гэта проста нерэальна. Да таго ж расіяне ў першую чаргу паспрабуюць выйсці на адміністрацыйную мяжу Херсонскай вобласці, каб зафіксаваць хоць нейкую "перамогі". Таму што разумна, перш чым рабіць наступныя крокі, завяршыць хаця б нешта».

У Мікалаеве на гэтых выходных трывае доўгая камендацкая гадзіна з мэтай выявіць дыверсантаў і наводчыкаў. Старшыня Мікалаеўскай абласной рады Ганна Замазеева ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону распавяла, што правяраюць кожны жылы будынак.

«Зараз праходзяць праверку ўсе жыхары Мікалаева. Выезд дазваляецца тым, у каго былі набыты загадзя квіткі, гэта значыць пры наяўнасці квітка і дакументаў можна пакінуць горад», — растлумачыла Замазеева.

«Насельніцтва падзялілася на дзве часткі — ёсць тыя, якія выехалі за межы вобласці, і яны ўчора праходзілі праверкі на блокпастах. Тыя, хто застаўся, праходзяць праверку зараз. Людзі нармальна да гэтага ставяцца, таму што разумеюць — гэта пытанне далейшай бяспекі ўсяго горада», — цытуе УНІАН Замазееву.

вх