Беларуская Служба

Падаляк: Дыверсійныя дзеянні на акупаваным Крыме будуць пашырацца

17.08.2022 08:01
Дарадчык кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Украіны кажа, што гэта толькі пачатак расійскіх праблем з дыверсіяй на Крыме.
Дарадчык з Канцылярыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Міхаіл ПадалякTelegram/Михайло Подоляк

Расіяне, якія акупуюць Крым, могуць чакаць далейшыя страты ў інфраструктуры, лічыць дарадчык кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Учора на паўвостраве адбылося некалькі выбухаў, у тым ліку ў вайсковай частцы і складзе расійскіх боепрыпасаў каля горада Джанкой у паўночнай частцы Крыма. Міхаіл Падаляк прагназуе, што гэта толькі пачатак расійскіх праблем:

- Прычын таго, што адбываецца і будзе адбывацца, шмат. Мы не будзем афіцыйна тлумачыць сваю ролю. Расійскае «Міністэрства праўды», таксама вядомае як Міністэрства абароны, паказвае на падрыўныя праблемы, якія будуць нарастаць. Мы таксама прытрымліваемся гэтага меркавання. Невядома хто, невядома як, невядома ў якой колькасці, але ваенныя аб'екты ў Крыме будуць знішчаныя.

Тыдзень таму ў вайсковай базе Новафёдараўка на акупаваным Крыме прагрымела больш за дзесяць моцных выбухаў. Паводле агульных ацэнак, агрэсар страціў каля 10 авіямашын.

IAR /аз

Украінская армія: У раёне Джанкоя расійскія войскі размясцілі ракетныя сістэмы

16.08.2022 17:31
Устаноўлены не менш за восем расійскія ракетныя комплексы С-400, тры сістэмы С-300 і пяць артылерыйска-ракетныя комплексы «Панцыр».