Беларуская Служба

Украіна: войскі абароны нанеслі больш за 30 удараў па апорных пунктах расіян

08.09.2022 11:48
Сёння ўжо 197 дзень расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Wysoce skuteczna kontrofensywa sił ukraińskich na wschodzie kraju
"Wysoce skuteczna" kontrofensywa sił ukraińskich na wschodzie krajuANATOLII STEPANOV/AFP/East News

Украінскія вайскоўцы знішчылі расійскі камандны пункт, склад гаруча-змазачных матэрыялаў, арсенал узбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка. Генштаб узброеных сіл Украіны не паведамляе, дзе быў нанесены паспяховы ўдар.

Увесь час найбольш сілаў агрэсара кінутыя на поўнач ад Данецка. Пасля адбіцця атак расійскія войскі вяртаюцца на раней занятыя пазіцыі, кажа прэс-сакратар украінскага генштабу Аляксандр Штупун.

- Падраздзяленні абароны ўтрымліваюць пазіцыі і не дазваляюць прасоўвання ворага. За мінулыя суткі авіяцыя войскаў абароны нанесла больш за 30 удараў па апорных пунктах, а таксама па месцах канцэнтрацыі жывой сілы і сродкаў падтрымкі наземных груповак супраціўніка. Падраздзяленні СПА Украіны на розных участках фронту збілі два самалёты Су-25, два верталёты і пяць беспілотнікаў.

Сёння ўжо 197 дзень расійскай агрэсіі супраць Украіны.

IAR PR/нг