Беларуская Служба

На ўкраінскай мяжы маладая крымчанка парвала свой расійскі пашпарт

08.09.2022 14:04
Працэс дэрусіфікацыі Крыма пачаўся і будзе працягвацца.
Ілюстрацыйны здымакфота: PRESSLAB/Shutterstock

На мяжы Украіны маладая крымчанка вырашыла дэманстрацыйна адмовіцца ад расійскага грамадзянства. На адным з блокпастоў дзяўчына добраахвотна парвала свой дакумент.

Яна расказала, што ёй было ўсяго 10 гадоў, калі на паўвостраў прыйшлі захопнікі. Прапаганда і крамлёўскія паслугачы 8 гадоў пераконвалі дзіця, што яна руская, але дарэмна. Уехаўшы на падкантрольную ўкраінскім уладам тэрыторыю, яна заявіла, што яна ўкраінка і хоча мець грамадзянства сваёй краіны, а не навязанае акупантамі, – паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. І нагадвае, што тэрыторыі Украіны ЧАСОВА акупаваныя ворагам.

«У хуткім часе нашы воіны адбяруць гэтую зямлю ў ворага. Мы спадзяемся і прыкладаем намаганні, каб у Крыме неўзабаве пачалі выдаваць пашпарты з трызубцам, а не расійскія, якія ўвесь свет лічыць таксічнымі, прасякнутымі крывёю дзясяткаў тысяч нашых абаронцаў і мірных грамадзян» – гаворыцца ў заяве.

нг