Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны абвінаваціў Расію ў ваенных злачынствах

18.09.2022 07:01
Уладзімір Зяленскі параўнаў сітуацыю ў вызваленых раёнах з сітуацыяй пасля вызвалення Бучы.
         , 16  2022 .
Брацкая магіла ў лесе каля вызваленага горада Ізюм Харкаўскай вобласці, 16 верасня 2022 г.PAP/Mykola Kalyeniak

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Расію ў здзяйсненні новых ваенных злачынстваў на паўночным усходзе Украіны. У інтэрв'ю Reuters ён падкрэсліў, што ўкраінцы ўжо знайшлі некалькі сотняў целаў:

- Дагэтуль у Ізюме знойдзена 450 целаў, але для многіх закатаваных ёсць асобныя пахаванні – цэлымі семʼямі, у розных месцах. У Ізюме закатаваных проста кідалі ў ямы.

Уладзімір Зяленскі параўнаў сітуацыю ў вызваленых раёнах з сітуацыяй пасля вызвалення Бучы пад Кіевам, дзе былі знойдзеныя некалькі сотняў целаў мірных жыхароў.

IAR/аз

Reuters: Магілы пад Ізюмам могуць стаць найбуйнейшым ваенным масавым пахаваннем у еўрапейскіх краінах з часоў Югаславіі

17.09.2022 09:05
На целах забітых у Ізюме ёсць сляды катаванняў.