Беларуская Служба

90% з 60 тысяч мабілізаваных у акупаваным Крыме - крымскія татары

26.09.2022 16:08
У месцах пражывання вялікай колькасці татараў расіяне вышукваюць прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці і ўручаюць ім позвы.
Паўвостраў Крымфота: By Relief map of Crimea.jpg: Виктор Вderivative work: Aotearoa - Relief map of Crimea.jpgUkraine. Political map 1:1,500,000. SSPE "Kartohrafiia" 2004Polish names: Urzędowy wykaz polskich nazw geograficznych świata. Główny Urząd GeodezjiKartografii, 2013, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31487319

З акупаванага Крыму ў расійскае войска мабілізавалі ўжо 60 тысяч чалавек. 90% з іх – этнічныя татары. Мабілізаваных вывезлі на палігоны на паўвостраве. Позвы выпісваюць людзям, якія служылі ў войску, у тым ліку ва ўкраінскім. Мабілізуюць мужчыны рознага ўзросту, павесткі прыходзяць як маладым, так і 50-гадовым. Масавая мабілізацыя крымскіх татараў – гэта сапраўдны генацыд, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

- Злачынная мабілізацыя выкарыстоўваецца Расіяй не толькі дзеля таго, каб падоўжыць пакуты людзей ва Украіне і павялічыць дэстабілізацыю свету, але і для таго, каб фізічна знішчыць мужчын, прадстаўнікоў карэнных народаў многіх рэгіёнаў Расіі. Катастрафічнае становішча крымскіх татараў у акупаваным Крыме. Большасць позваў выпісваюць татарам. Гэта яшчэ адзін элемент генацыднай палітыкі Расеі і яшчэ адна нагода для неадкладнай і рашучай рэакцыі ўсяго свету.

У месцах пражывання вялікай колькасці татараў расіяне вышукваюць прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці і ўручаюць ім позвы. Мабілізаваных садзяць у аўтобусы і развозяць па частках.

IAR PR/нг