Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Гэтак званыя рэферэндумы на акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны – гэта фарс

28.09.2022 08:13
Прэзідэнт падкрэсліў, што адзіны спосаб на дзёрзкасць расійскіх акупантаў – гэта далейшая вайсковая і фінансавая дапамога Украіне.
Уладзімір Зяленскі фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што так званыя рэферэндумы, якія праходзяць на акупаваных Расіяй тэрыторыях, з'яўляюцца фарсам і парушэннем міжнароднага права.

У сваёй штодзённай прамове прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Украіна паважае прынцыпы міжнароднага суіснавання, якія будзе адстойваць, каб абараніць нармальнае жыццё ва Украіне, Еўропе і свеце:

-Мы зробім усё, каб абараніць нашых грамадзян у Херсонскай вобласці, у Запарожжы, на Данбасе і на акупаваных тэрыторыях вакол Харкава і ў Крыме. Фарс, які адбываецца на акупаваных тэрыторыях, нельга назваць нават імітацыяй рэферэндуму. Іх вынікі прадвызначаныя так, што нашай разведцы з гэтым не было асаблівай працы. Расія нават не спрабуе схаваць маніпуляцыю, называючы вынікі.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што адзіны спосаб на дзёрзкасць расійскіх акупантаў – гэта далейшая вайсковая і фінансавая дапамога Украіне і ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі.

ав

Украінцаў, якія змагаюцца з расійскімі акупантамі, вылучылі на прэмію Сахарава

27.09.2022 14:35
Прэмія Еўрапейскага парламенту імя Сахарава ўручаецца з 1988 года за заслугі ў барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю.

Бжэзінскі: Польшча заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру за дапамогу Украіне

27.09.2022 17:35