Беларуская Служба

Літва: за тры дні больш за 300 спробаў мігрантаў прарвацца праз мяжу з Беларусі

03.10.2022 14:06
Літва кваліфікавала гэтыя дзеянні як гібрыдную вайну.
Kryzys migracyjny dotyczy także granic Litwy i Łotwy z Białorusią
Kryzys migracyjny dotyczy także granic Litwy i Łotwy z Białorusiąshutterstock/Karolis Kavolelis

За апошнія трое сутак праз беларуска-літоўскую мяжу спрабавалі нелегальна прарвацца больш за трыста чалавек. У апошнія тыдні ўсё больш мігрантаў намагаюцца такім чынам трапіць у Літву.

Літоўскія памежнікі паведамілі, што толькі ў пятніцу на мяжу вярнуліся больш за 130 мігрантаў. У суботу было крыху менш – 107 чалавек. Учора гэта спрабавалі зрабіць 70 чалавек. Толькі сёлета Дзяржаўная памежная служба Літвы прадухіліла незаконны ўезд больш чым васьмі з паловай тысяч замежнікаў. Падобныя спробы рабіліся і ў Латвіі. З пятніцы па ўчорашні дзень мясцовыя службы не прапусцілі праз мяжу каля 80 нелегальных мігрантаў.
У Вільні звяртаюць увагу на тое, што беларускія чыноўнікі і сілавікі па-ранейшаму займаюцца дапамогай гэтым людзям. Літва кваліфікавала гэтыя дзеянні як гібрыдную вайну.

Літва і Латвія ўзвялі плот на мяжы з Беларуссю, каб абмежаваць нелегальную міграцыю з гэтай краіны.

IAR PR/нг