Беларуская Служба

МВФ выдзеліць Украіне 1,3 млрд долараў падтрымкі

08.10.2022 20:27
З пачатку расійскага ўварвання ЗША выдзелілі Украіне агулам 65 мільярдаў долараў на падтрымку, а Сусветны банк – 13 мільярдаў долараў.
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародны валютны фонд выдзеліць Украіне адзін мільярд 300 мільёнаў долараў падтрымкі ў рамках новай праграмы харчовай дапамогі. У заяве МВФ гаворыцца, што гэты пакет прызначаны на рэалізацыю неадкладных патрэб Украіны па плацежным балансе.

Фонд прагназуе, што рэальны ВУП Украіны ў гэтым годзе скароціцца на 35 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. У той жа час арганізацыя пахваліла ўкраінскія ўлады за захаванне ў значнай ступені макрафінансавай стабільнасці, нягледзячы на надзвычай складаныя абставіны.

На мінулым тыдні Сусветны банк выдзеліў Украіне 530 мільёнаў долараў дадатковай дапамогі для забеспячэння неадкладных патрэбаў, выкліканых расійскім уварваннем. У той жа дзень Кангрэс ЗША зацвердзіў новы пакет дапамогі Украіне на 12 мільярдаў долараў.

З пачатку расійскага ўварвання ЗША выдзелілі кіеўскім уладам агулам 65 мільярдаў долараў на падтрымку, а Сусветны банк вылучыў 13 мільярдаў долараў.

IAR/аз

Францыя створыць спецыяльны фонд дзеля закупкі зброі для Украіны

08.10.2022 17:29
Прэзідэнт Макрон пацвердзіў, што Францыя перадасць Украіне чарговыя самаходныя гаўбіцаў «Цэзар».