Беларуская Служба

Другі дзень саміту Еўрапейскай рады ў Бруселі пройдзе пад знакам размоваў аб наступствах вайны ва Украіне

21.10.2022 08:53
Гаворка ідзе пра працяг падтрымкі ўладаў у Кіеве і санкцыях супраць Расіі і Беларусі.
Старшыня Еўракамісіі Шарль МішэльPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Таксама на парадку дня – стратэгічная дыскусія аб адносінах ЕС з Кітаем.

Па выніках першага дня саміту ў Бруселі дасягнутая дамоўленасць аб энергетычным плане, які, як чакаецца, знізіць высокія цэны на электраэнергію і газ. Лідары ЕС дасягнулі пагаднення пасля больш чым 10-гадзіннага абмеркавання. Дамоўленасці прадугледжваюць часовае ўвядзенне абмежаванняў па цане на газ, але дэталі гэтага будуць удакладняцца.

Група з 15 краін, у тым ліку Польшча, прасунулі свае патрабаванні, Германія саступіла і разблакавала шлях да працы над гэтым пытаннем. Кіраўнікі 27 краін даручылі міністрам і Еўракамісіі тэрмінова падрыхтаваць канкрэтныя прапановы. «Гэта азначае, што мы гатовыя, што мы дзейнічаем разам і працуем разам, і што яна палітычна моцная і свабодная. Я перакананы, што наступствы будуць бачныя ў бліжэйшы час», – заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

«Той факт, што мы змаглі дасягнуць пагаднення, з'яўляецца відавочным сігналам нашай рашучасці рынкам», – пракаментаваў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Францыя была ў групе з 15 краін разам з Польшчай, якая на працягу некалькіх месяцаў пераконвала вызначыць мяжу на цану газу.

У дамоўленасцях лідараў ЕС таксама ёсць сумесныя закупкі газу. У дадзеным выпадку Польшча, як, напрыклад, Венгрыя, патрабавала добраахвотнасці. Еўракамісія першапачаткова прапанавала запоўніць сховішчы на 15% сумесна набытым газам. У высновах саміту стала ясна, што гэтыя закупкі павінны быць добраахвотнымі.

ав