Расіяне ракетамі і беспілотнікамі абстрэльваюць грамадзянскія аб'екты далёка ад лініі фронту. Уначы абстралялі Кіеўскую вобласць. Там пачаліся пажары.
Ракеты падалі, у тым ліку а Запарожжа, Купянск і Дружкаўку. Паводле Аляксандра Штупуна, расіяне здзейснілі 18 налётаў, 4 ракетныя і больш за 50 артылерыйскіх удараў. Штупун паведаміў, што нядаўна мабілізаваныя расійскія вайскоўцы дайшлі, сярод іншага, да ваколіц Запарожжа. Паводле інфармацыі ўкраінскага генштаба, баявы дух расійскага войска нізкі, ёсць дэзерцірства, а недахоп людзей кампенсуюць, напрыклад, шляхам вярбоўкі асуджаных злачынцаў.
У адказ на дзеянні Расіі ўкраінская авіяцыя нанесла 5 удараў па сілах акупантаў за мінулыя суткі. Супрацьпаветранай абароне ўдалося збіць расійскі верталёт Ка-52 і 17 беспілотнікаў.
Як паведамляе Генштаб Украіны, расійская армія ўмацоўвае свае пазіцыі на поўдні краіны. Расіяне на Данбасе штурмуюць Бахмут і Аўдзееўку. Штурмы, як і ў апошнія тыдні, былі адбітыя. Таксама ўкраінская армія адбіла штурм нядаўна вызваленай Белагораўкі Луганскай вобласці. Як паведамляюць украінскія вайскоўцы, расіяне на паўднёвым участку фронту ў Херсонскай вобласці ўмацоўваюць пазіцыі і акопваюцца на левым беразе Дняпра. На поўдні, у Херсонскай і Запарожскай абласцях, яны папаўняюць свае сілы нядаўна мабілізаванымі салдатамі.
Паводле вайсковага эксперта Пятра Чэрныка, нягледзячы на нізкі маральны дух, расіяне па-ранейшаму матываваныя ваяваць. Ён адзначае, сапраўдны прарыў адбудзецца, калі капітулююць адразу некалькі сотняў рускіх. Тады, на думку эксперта, можна будзе казаць пра тое, што дух суперніка зламаны.
IAR / вх