Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы збілі сучасны расійскі верталёт Ка-52

31.10.2022 15:24
Брытанская разведка нядаўна паведаміла, што Расія страціла ва Украіне 25% усіх Ка-52, якія знаходзяцца на ўзбраенні расійскай арміі.
-52
Ка-52 ВКС РФ Крыніца: pravda.com.ua

Украінскія вайскоўцы ў панядзелак, 31 кастрычніка, збілі сучасны расійскі верталёт Ка-52 «Алігатар», паведамілі ВПС Украіны. Паветраная машына была збітая на поўдні краіны. З пачатку вайны ўкраінцы збілі 253 варожыя верталёты. Брытанская разведка нядаўна паведаміла, што Расія страціла ва Украіне 25% усіх Ка-52, якія знаходзяцца на ўзбраенні расійскай арміі.

Ка-52 «Алігатар» – расійскі разведвальна-ўдарны верталёт новага пакалення. Ён уяўляе далейшае развіццё верталёта Ка-50 «Чорная акула». «Алігатар» быў прынята на ўзбраенне расійскай арміі ў 2011 годзе.

вс