Беларуская Служба

ЗРК NASAMS і Aspide прыбылі ва Украіну

07.11.2022 12:44
Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.
System obrony przeciwrakietowej NASAMS jest jednym z oczekiwanych na Ukrainie
System obrony przeciwrakietowej NASAMS jest jednym z oczekiwanych na UkrainieKarolis Kavolelis/Shutterstock

Зенітныя ракетныя комплексы NASAMS і Aspide прыбылі ва Украіну, паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у Twitter у панядзелак, 7 лістапада.

«Глядзіце, хто тут! ЗРК NASAMS і Aspide прыбылі ва Украіну!» – напісаў ён.

Па словах міністра, гэтая зброя значна ўмацуе ўкраінскую армію і зробіць неба больш бяспечным.

«Мы працягнем збіваць варожыя цэлі, якія атакуюць нас. Дзякуем нашым партнёрам: Нарвегіі, Іспаніі і ЗША», – напісаў Рэзнікаў.

нг