Беларуская Служба

Электразабеспячэнне ў Кіеве: калі не будзе абстрэлаў, сітуацыя нармалізуецца на працягу двух тыдняў

07.11.2022 16:08
Энергетыкі змогуць правесці рамонт энергасістэмы ў бліжэйшы час, калі не будзе абстрэлаў і новых разбурэнняў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/tarczas

Аварыйныя адключэнні святла ва Украіне працягнуцца яшчэ два тыдні - паведамляе партал УНІАН.

Па словах выканаўчага дырэктара ДТЭК (найбуйнейшай энергетычнай кампаніі Украіны) Дзмітрыя Сахарука, у цэнтральных і паўночных рэгіёнах назіраецца вялікі дэфіцыт электраэнергіі. Збалансаваць сістэму цяжка, бо людзі пачынаюць займацца ўсімі хатнімі справамі ў перыяд часу паміж адключэннямі.

Сахарук дадаў, што энергетыкі змогуць правесці рамонт энергасістэмы ў бліжэйшы час, на працягу двух тыдняў, калі не будзе абстрэлаў і новых разбурэнняў.

нг