Беларуская Служба

Выведка: Іранскія беспілотнікі, пастаўленыя ў Расію, вырабляліся з улікам уварвання ва Украіну

08.11.2022 13:32
Некаторыя кампаненты іранскіх беспілотнікаў пастаўленыя ў Расію, у т.л. прапелеры, былі пабудаваныя пасля пачатку вайны Крамля з Украінай.
.
У. Пуцін PAP/EPA/SERGEI SAVOSTYANOV / KREMLIN POOL / SPUTNIK / POOL

Гэта супярэчыць тлумачэнням Тэгерана аб тым, што беспілотныя лятальныя апараты нібыта былі дастаўлены да расійскага ўварвання ў суседнюю краіну, паведаміла ў аўторак украінская ваенная выведка.

«Прапелер беспілотніка Mohajer-6 быў выраблены толькі ў лютым. Гэта новая (дэталь), і пастаўка (беспілотнага лятальнага апарата) у Расію заняла час. То бок, машыны былі перададзеныя ў гэтым годзе», – сказаў прадстаўнік выведкі ў інтэрв'ю парталу Суспільнае.

Mohajer-6 складаецца з запчастак з розных краін. Большая частка камплектуючых амерыканскай вытворчасці, у беспілотніка рухавік з Аўстрыі і камера з Японіі. Камплектуючых расійскай вытворчасці ў машыне не выяўлена. Авіябомбу стварылі ў Іране – паведамляе ўкраінская ваенная выведка. Украінскія спецыялісты правяраюць, якім чынам замежныя камплектуючыя трапілі ў іранскія беспілотнікі. Серыйныя нумары і дадзеныя вытворцаў гэтых дэталяў ужо перададзены краінам-партнёрам.

У жніўні Расія пачала закупляць у Ірана беспілотнікі-камікадзэ, масавае выкарыстанне якіх на полі баявых дзеянняў ва Украіне пачалося ў верасні. Урад у Тэгеране паслядоўна адмаўляе, што прадаў свае беспілотнікі Маскве для выкарыстання ва Украіне.

ав