Беларуская Служба

Прэзідэнт Францыі да лідараў Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну: Вайна ва Украіне – гэта таксама ваша праблема

18.11.2022 13:02
«Дапамажыце нам накіраваць гэты мэсідж Расіі: спыніце вайну, паважайце міжнароднае права, вярніцеся да перамоваў», – заклікаў прэзідэнт Францыі.
    -
Эмануэль Макрон на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супольнасці PAP/EPA/ATHIT PERAWONGMETHA / POOL

Вайна ва Украіне – гэта таксама ваша праблема, таму што яна выклікае вялікую дэстабілізацыю ў свеце. Я заклікаю вас выступіць супраць гэтага, заявіў у пятніцу прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон лідарам саміту Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супольнасці (АЦЭС) у Бангкоку.

«Першым прыярытэтам Францыі з'яўляецца ўклад у мір ва Украіне і спроба прымусіць свет аказаць ціск на Расію», – сказаў французскі лідар. Ён падкрэсліў, што яго краіна працягне дапамагаць Украіне.

Францыя таксама хоча вельмі цесна супрацоўнічаць з іншымі краінамі і рэгіёнамі, такімі як Кітай, Індыя, Блізкі Усход, Афрыка і Лацінская Амерыка, каб «стварыць усё большы кансэнсус» супраць расійскай агрэсіі, адзначыў Макрон.

«Дапамажыце нам накіраваць гэты мэсідж Расіі: спыніце вайну, паважайце міжнароднае права, вярніцеся да перамоваў», – заклікаў прэзідэнт Францыі.

Спасылаючыся на інда-ціхаакіянскія справы, Макрон заклікаў спыніць «супрацьстаянне» ў рэгіёне і адзначыў, што Францыя, якая мае там свае заморскія тэрыторыі, хоча адыгрываць у ім стабілізуючую ролю.

«Мы не верым у гегемонію, мы не верым у канфрантацыю, мы верым у стабільнасць», – падкрэсліў ён. Ён дадаў, што міжнароднае супрацоўніцтва мае важнае значэнне ў часы назапашвання крызісаў, і стратэгія Францыі ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне – падтрымка «дынамічнага балансу» ў гэтых умовах.

Францыя не зʼяўляецца членам АЦЭС, якая аб’ядноўвае 21 краіну. Макрон прыехаў на бангкокскі саміт па запрашэнні гаспадара, прэмʼер-міністра Тайланда. Сярод гасцей сустрэчы – віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс, лідар Кітая Сі Цзіньпін і прэмʼер-міністр Японіі Фуміа Кісіда.

ав

М.Маравецкі: Расійская дэзінфармацыя з'яўляецца істотнай пагрозай для бяспекі Еўрасаюза

18.11.2022 11:43
Адсутнасць адказу на прапаганду можа заахвоціць Крэмль да далейшага падрыву гістарычных фактаў, папярэдзіў прэм'ер-міністр Польшчы.