Беларуская Служба

Увечары з Кіева адправіцца першы цягнік у вызвалены Херсон

18.11.2022 14:56
На рэйс было прададзена 200 білетаў.
ХерсонPAP/Viacheslav Ratynskyi

Некалькі дзён таму дзяржаўны чыгуначны аператар «Укрзалізныця» абвясціў дабрачынную акцыю «Квіткі да Перамогі». Яе мэта – закупка транспартных сродкаў для эвакуацыі з зон баявых дзеянняў. Менавіта такімі вагонамі можна будзе дабрацца да месца адпраўлення цягнікоў, тлумачыць дырэктар кампаніі Аляксандр Шаўчэнка.

-Мы стварылі цэлы цягнік з сямі вагонаў, кожны з якіх прысвечаны адной з акупаваных тэрыторый. І вось нарадзілася ідэя, што было б абсалютна правільна апраўдаць чаканні ўкраінцаў вярнуцца дадому і такім чынам падтрымаць працэс эвакуацыі. Чыгунка з'яўляецца адным з лідараў эвакуацыйнага працэсу: з першых дзён вайны мы эвакуіравалі 4 мільёны чалавек. А да тых кропак, куды не могуць ехаць цягнікі, даводзіцца карыстацца аўтамабілямі. Таму зараз мы збіраем сродкі з праектам UNITED 24 і «Квіткі да Перамогі».

Таксама быў запушчаны продаж білетаў у часова акупаваныя расіянамі Марыупаль, Данецк, Луганск і Сімферопаль. Квіткі прадаюцца з адкрытай датай, імі можна будзе скарыстацца пасля вызвалення гэтых гарадоў ад акупантаў.

«Укрзализныця» забяспечыла чыгуначны вакзал у Херсоне рэзервовым энергазабеспячэннем і тэрміналамі Старлінк. Станцыя стала другой кропкай у горадзе, дзе можна зарадзіць мабільныя тэлефоны і падключыцца да сеткі.

ав

А. Дуда: У Польшчу, верагодна, прыйдзе новая хваля ўцекачоў з Украіны

18.11.2022 13:43
Энергетычная інфраструктура Украіны жорстка разбураная. Украінцам не будзе чым ацяпляць свае дамы.