Беларуская Служба

Расіяне зноў абстралялі Херсон - ёсць параненыя

21.11.2022 15:10
21 лістапада расійскія акупанты нанеслі ўдары па цывільнай інфраструктуры горада.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Alena Solomonova

Ёсць параненыя, ім ужо аказваецца медыцынская дапамога, паведаміў першы намеснік начальніка Херсонскай Абласной адміністрацыі Юрый Сабалеўскі.

Херсон таксама быў пад абстрэлам 20 лістапада. У выніку варожага абстрэлу адзін чалавек быў паранены, а ў мікрараёне Востраў цалкам разбураная школа алімпійскага рэзерву, піша Суспільнае са спасылкай на кіраўніка МБА Лугавога.

юл