Беларуская Служба

New York Times: Прыкладна траціна з 350 заходніх гаўбіц ва Украіне часта ламаецца з-за інтэнсіўнасці выкарыстання

27.11.2022 12:14
Ёсць інфармацыя, што УСУ выкарыстоўваюць ад двух да чатырох тысяч снарадаў у дзень.
Ukraińska wiceminister obrony: amerykańskie haubice już są używane na froncie
Ukraińska wiceminister obrony: amerykańskie haubice już są używane na fronciedefense.gov/Marine Corps Cpl. Austin Fraley

Журналісты New York Times, спасылаючыся на амерыканскія і ўкраінскія крыніцы, сцвярджаюць, што прыкладна траціна з 350 заходніх гаўбіц, якія адправіліся ва Украіну, пастаянна знаходзіцца ў непрыдатным для вядзення баёў стане, піша "Наша Ніва".

Ёсць інфармацыя, што УСУ выкарыстоўваюць ад двух да чатырох тысяч снарадаў у дзень. Расійскія войскі робяць яшчэ больш артылерыйскіх стрэлаў. Але такія тэмпы выкарыстання гаўбіц прыводзяць да іх хуткага зносу.

У публікацыі прыводзяцца ў прыклад пастаўленыя ЗША Украіне М-777. Дакладнасць і далёкасць іх стральбы становіцца ніжэйшай, таму даводзіцца мяняць ствалы. На полі бою гэта не робіцца, таму гаўбіцы перавозяць на рамонт у Польшчу.

Афіцыйныя прадстаўнікі НАТА адмаўляліся каментаваць гэтую сітуацыю. Аднак яны пацвярджалі, што заходнія краіны робяць усё магчымае, каб падтрымаць украінскую зброю ў баяздольным стане.
Калі Штаты выкарыстоўвалі гэтыя гаўбіцы падчас канфліктаў у Іраку і Афганістане ў пачатку нулявых, то колькасць стрэлаў і інтэнсіўнасць стральбы былі нашмат меншыя.

яс