Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Украінскія сілы абароны рыхтуюцца да расійскіх удараў

28.11.2022 11:16
Уладзімір Зяленскі перасцярог ад магчымых наступных масіраваных ракетныя ўдараў з боку Расіі.
Уладзімір Зяленскіфота: Тэлеграм-канал У. Зяленскага

На бліжэйшым тыдні расіяне могуць нанесці чарговыя масіраваныя атакі па Украіне, заявіў у сваім вечаровым выступе Уладзімір Зяленскі. Як падкрэсліў прэзідэнт Украіны, да магчымых абстрэлаў рыхтуецца ўся краіна.

Паводле палітыка, атакі могуць быць такімі ж магутнымі, як і тыя, што былі нанесены Расіяй у мінулую сераду, таму Уладзімір Зяленскі звярнуўся да суайчыннікаў з просьбай дапамагаць адзін аднаму ў складанай сітуацыі:

- Нашы сілы абароны рыхтуюцца да нападаў. Рыхтуецца ўся краіна. Мы распрацоўваем усе сцэнары. Мы таксама павінны аб’яднацца, таму не пакідайце без дапамогі ўсіх, каму можаце дапамагчы. Рэагуйце на паветраную трывогу. Разам мы перажывем і гэты выклік вайны, гэтую зіму, гэтыя спробы Расіі выкарыстаць холад супраць насельніцтва.

У мінулую сераду расіяне выпусцілі па Украіне больш за 70 ракет. Яны былі накіраваны ў асноўным на аб'екты энергетычнай інфраструктуры. Нягледзячы на тое, што было збіта больш за 50 ракет, расійская атака нанесла вялікія страты, пакінуўшы большасць украінцаў без электрычнасці. Таксама ад электрасеткі былі адключаныя ўсе атамныя электрастанцыі і значная частка цеплаэлектрастанцый і гідраэлектрастанцый. Ліквідацыя наступстваў абстрэлу яшчэ працягваецца. Паводле звестак МУС, у нядзелю ўвечары былі абясточаны больш за 500 гарадоў. З кастрычніка вораг наносіць паўторныя масіраваныя ракетныя ўдары па Украіне.

IAR/аз

Вайсковая разведка Украіны: Інфармацыя аб планах атакі з Беларусі не адпавядае рэчаіснасці

26.11.2022 13:37
Мэта такой інфармацыйнай спецаперацыі – справакаваць Украіну на перадыслакацыю значнай часткі войскаў да мяжы з Беларуссю.

Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Кіеве з Уладзімірам Зяленскім

26.11.2022 18:31
Матэвуш Маравецкі заявіў, што перад надыходзячай зімой падтрымка Украіны з боку міжнароднай супольнасці асабліва важная.