Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС: Міру ў Еўропе не будзе, пакуль Украіна не адновіць поўную незалежнасць

29.11.2022 17:10
Збігнеў Рау прадстаўляе Польшчу на сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краін-членаў НАТА ў Румыніі.
M
Mіністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

«Міру ў Еўропе не будзе, пакуль Украіна не адновіць поўную незалежнасць і Расія не будзе пераможаная», – заявіў міністр замежных спраў Польшчы. Збігнеў Рау(Zbigniew Rau) прадстаўляе Польшчу на сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краін-членаў НАТА, якая пачалася ў Румыніі. Палітыкі абмяркуюць далейшую дапамогу Украіне.

Кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў у Бухарэсце, што Захад будзе дапамагаць Украіне, пакуль гэта будзе неабходна. Ніхто ў НАТА ў гэтым не сумняецца, дадаў палітык:

- Па гэтай справе неабходная поўная згода членаў альянсу. Тут выбару няма. Калі б такой згоды не было, то Расія дабілася б найбольшай палітычнай перамогі, паколькі яна падзяліла б членаў НАТА.

Падчас двухдзённай сустрэчы ў Бухарэсце палітыкі павінны заявіць пра новыя траншы дапамогі, як ваеннай, так і гуманітарнай. Гаворка ідзе, напрыклад, аб пастаўках ва Украіну паліва, электрагенератараў і лекаў. На сустрэчы ў Бухарэсце таксама будзе прысутнічаць міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, які пазнаёміць заходніх палітыкаў з цяперашняй сітуацыяй на фронце.

IAR/аз

НАТА абмяркоўвае ў Бухарэсце далейшыя магчымасці дапамогі Украіне

29.11.2022 10:14
НАТА таксама хоча дапамагчы іншым краінам, бяспецы якіх пагражаюць расійскія ўплывы.