Беларуская Служба

Славакія перадала Украіне апошнія з аб’яцаных БМП

29.11.2022 20:15
Узамен славакі атрымаюць ад Германіі 15 танкаў «Леапард 2».
 .
Сцяг Славакіі.Photo:DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Славакія перадала Украіне ўсе з 30 аб’яцаных баявых машын пяхоты, паведаміў у сацсетках міністр абароны Славакіі. Узамен славакі атрымаюць ад Германіі 15 танкаў «Леапард 2». Першы з нямецкіх танкаў будзе пастаўлены славакам у снежні. У наступным годзе славацкая армія будзе атрымліваць па адным-двух «Леапардаў» у месяц.

У двухбаковым пагадненні немцы таксама пагадзіліся забяспечыць танкі запчасткамі і боепрыпасамі і правесці навучанне славацкіх вайскоўцаў. Для славакаў нямецкія «Леапарды» маюць вырашальнае значэнне ў стварэнні механізаванай брыгады, якую яны аб’яцалі стварыць у рамках НАТА.

Мінабароны Славакіі паведамляла, што ў распараджэнні арміі недастаткова танкаў Т-72, якія дадаткова не адпавядаюць патрабаванням альянсу.

«Танкі «Леапард» выкарыстоўваюць 18 краін – акрамя Германіі, гэта, напрыклад, Польшча і Вугоршчына, – гэта таксама палегчыць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і супрацоўніцтва ў іх мадэрнізацыі», – паведаміла Мінабароны Славакіі.

IAR/аз




У ISW назвалі прычыны разгортвання войскаў РФ у Беларусі

29.11.2022 09:50
Паводле амерыканцаў, Расія разгортвае войскі у Беларусі, каб зафіксаваць украінскія сілы вакол Кіева.

НАТА абмяркоўвае ў Бухарэсце далейшыя магчымасці дапамогі Украіне

29.11.2022 10:14
НАТА таксама хоча дапамагчы іншым краінам, бяспецы якіх пагражаюць расійскія ўплывы.