Беларуская Служба

З нагоды Дня Узброеных сіл Украіны Прэзідэнт Зяленскі сустрэўся з вайскоўцамі ў Славянску

06.12.2022 15:17
Прэзідэнт Зяленскі падкрэсліў, што ўся краіна чакае вяртання вайскоўцаў дадому, верыць у іх і ім дапамагае.
З нагоды Дня Узброеных сіл Украіны Прэзідэнт Зяленскі сустрэўся з вайскоўцаміhttps://www.facebook.com/zelenskiy.official

З нагоды Дня Узброеных сіл Украіны Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сустрэўся з вайскоўцамі ў Славянску на ўсходзе дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі сказаў, што поле бою пашырылася, баі больш складаныя, а кошт перамогі яшчэ большы. Ён падкрэсліў мужнасць, стойкасць і волю Узброеных Сіл, запэўніўшы, што ганарыцца ўкраінскімі ваеннымі:

- Афіцэры, сяржанты, дарагія салдаты, дарагія ветэраны - ад усяго сэрца віншую вас ад імя Украіны з гэтым вялікім святам, з гэтым вялікім днём, з днём Узброеных Сіл Украіны. 8 гадоў, 9 месяцаў, 286 дзён вы дзень і ноч, у мароз, у будні і ў святы, пастаянна абараняеце нашу дзяржаву, нашу Радзіму.

Прэзідэнт Зяленскі падкрэсліў, што ўся краіна чакае вяртання вайскоўцаў дадому, верыць у іх і ім дапамагае. Ён паабяцаў, што краіна абавязкова сустрэне Дзень Узброеных Сіл на свабоднай зямлі пад ціхім небам у цэнтры ўкраінскай сталіцы на Майдане.

яс